29 красавiка 2024, панядзелак, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассупрацоўніцтва адкрыла прадстаўніцтва ў Брэсце

16
Рассупрацоўніцтва адкрыла прадстаўніцтва ў Брэсце

Агенцтва, якое падтрымлівае радыкальныя прарасейскія сілы ў Беларусі, пашырае сваю дзейнасць.

21 чэрвеня Рассупрацоўніцтва адкрыла аддзяленне Расейскага цэнтра навукі і культуры ў Брэсце.

У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел старшыня Дзярждумы Расеі Сяргей Нарышкін, кіраўнік Рассупрацоўніцтва Канстанцін Касачоў, старшыня "палаткі" Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар.

Гэты цэнтр стаў для Федэральнага агенцтва 61 па ліку, паведамляе прэс-служба агенцтва.

Сваю дзейнасць Рассупрацоўніцтва праводзіць ў 81 краіне свету праз сістэму прадстаўніцтваў за мяжой, у якую ўваходзяць 60 расейскіх цэнтраў навукі і культуры за мяжой (РЦНК), іхніх 14 аддзяленняў і 21 прадстаўніка агенцтва ў складзе дыпмісій.

Канстанцін Касачоў уручыў падзяку Рассупрацоўніцтва загадчыцы кафедры гісторыі і тэорыі рускай літаратуры Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта ім. Пушкіна Таццяне Сянькевіч.

У Беларусі федэральнае агенцтва суседняй дзяржавы вядомае таксама тым, што падтрымлівае адыёзныя прарасейскія арганізацыі, якія выступаюць за фактычна анэксію Беларусі. Напрыклад, беларускім футбольным заўзятарам у пачатку траўня атрымалася сарваць адно з псеўдаспартыўных мерапрыемстваў, арганізаваных пры падтрымцы Рассупрацоўніцтва, у якім прымалі ўдзел рускія неанацысты. Падтрымкай агенцтва карыстаюцца лідары арганізацый "Русь", "Рускі дом", РУМОЛ, "Беларускі славянскі камітэт" і многія іншыя.

Узначальвае прадстаўніцтва агенцтва ў Беларусі кадравы афіцэр ФСБ Віктар Малашэнка.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках