29 красавiка 2024, панядзелак, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Шалкевіч стаў лаўрэатам прэміі «За свабоду думкі»

2
Віктар Шалкевіч стаў лаўрэатам прэміі «За свабоду думкі»

Гарадзенскі бард, паэт і акцёр Віктар Шалкевіч стаў лаўрэатам прэміі «За свабоду думкі».

Цырымонія ўручэння штогадовай прэміі, якая носіць імя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, адбылася 21 чэрвеня на ягонай радзіме, у вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.

Як паведамляе БелаПАН, прэмія была заснаваная кіраўніком руху «За свабоду», экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам у 2008 годзе. Яна ўручаецца за «выключны ўклад ва ўмацаванне духу беларусаў». Ідэя заснаваць такую ўзнагароду паўстала пасля таго, як Мілінкевіч атрымаў прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава ад Еўрапарламента.

У свой час лаўрэатамі гэтай прэміі станавіліся літаратары Рыгор Барадулін і Уладзімір Арлоў, палітыкі Павал Севярынец і Уладзімір Някляеў, краязнаўцы Ада Райчонак і Алесь Белакоз, мастакі Алесь Марачкін і Алесь Пушкін, музыканты Лявон Вольскі і Зміцер Вайцюшкевіч.

Віктар Шалкевіч нарадзіўся 9 лютага 1959 года ў гарадскім пасёлку Поразава (Свіслацкі раён Гарадзенскай вобласці). Вучыўся ў мясцовай школе, пасля з'ехаў у Менск, дзе ў 1980-м годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). У 1980-1987 гадах працаваў у Гарадзенскім абласным драматычным тэатры, наступныя тры гады - выкладчыкам у Гарадзенскім культасветвучылішчы. З пачатку 1990-х і да цяперашняга часу працуе ў Гарадзенскім абласным тэатры лялек.

На рахунку барда восем музычных альбомаў: «Правінцыя»(«Провинция») выдадзены ў 1992 году, «Смутны беларускі блюз» («Скорбный белорусский блюз») — у 1996-м, «Балады і рамансы» («Баллады и романсы») — у 1998-м, «Добрай раніцы» («Доброе утро») — у 2002-м, «За сто крокаў ад Вострае Брамы» («В ста шагах от Острой Брамы») — у 2004-м, «Гарадзенец прызямліўся ў Менску» (Гроденец приземлился в Минске) — у 2006-м і Enigmatyczne kino Lwow («Загадочный кинотеатр «Львов») і «Шчаслівая сямёрка» («Счастливая семерка») — у 2010 годзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках