5 траўня 2024, Нядзеля, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада ЗША ў Менску пашырыць візавыя паслугі для беларусаў

Амбасада ЗША ў Менску пашырыць візавыя паслугі для беларусаў

Амбасада ЗША ў Менску пашырыць візавыя паслугі для беларускіх грамадзян у сувязі з чаканым прыбыццём у Беларусь шостага амерыканскага дыпламата.

Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю БелаПАН паведаміў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч, які заканчвае сваю працу ў Менску.

«Штат амбасады павялічыцца з пяці чалавек да шасці, што дазволіць нам мець у складзе яшчэ аднаго амерыканскага супрацоўніка, які будзе займацца консульскімі пытаннямі. Урад Беларусі пайшоў нам у гэтым насустрач», - сказаў Голдрыч.

Паводле ягоных слоў, новы супрацоўнік амбасады павінен прыбыць у Менск ужо летам.

«Мы будзем у стане прымаць больш візавых заявак. Пасля прыезду шостага супрацоўніка стануць вядомыя дэталі таго, якія дадатковыя катэгорыі заявак гэта будуць», - дадаў Голдрыч.

Нагадаем, колькасць супрацоўнікаў амбасады ЗША ў Менску была скарочаная на патрабаванне беларускай стараны з 35 чалавек да пяці ў сакавіку 2008 года з-за ўвядзення Злучанымі Штатамі санкцый у дачыненні дзяржаўнага канцэрна «Белнафтахім».

Неўзабаве пасля гэтага амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў быў адкліканы з Вашынгтона для кансультацый, а Менск на патрабаванне беларускай стараны пакінула пасол Карэн Сцюарт. Санкцыі ў дачыненні да «Белнафтахіма» былі ўведзеныя ЗША ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках