5 траўня 2024, Нядзеля, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Der Spiegel: Да выкрадання чальцоў АБСЕ датычныя казакі і дэпутат Дзярждумы

4
Der Spiegel: Да выкрадання чальцоў АБСЕ датычныя казакі і дэпутат Дзярждумы

За выкраданнямі назіральнікаў АБСЕ на ўсходзе Украіны могуць стаяць казакі і звязаныя з імі прадстаўнікі ўплывовых расейскіх колаў.

Да такой высновы прыйшлі дыпламаты заходніх краін, што працуюць над вызваленнем закладнікаў, паведамляе інтэрнэт-выданне часопіса Der Spiegel.

Пасля наўпроставых перамоў з выкрадальнікамі дыпламаты ўстанавілі, што сябры місіі АБСЕ былі затрыманыя ў двух гарадах - Перавальску і Севераданецку - нейкім Мікалаем Казіцыным. Ён з'яўляецца казацкім атаманам, лідарам «Нерэестравага войска Данскога». Акрамя таго, адзначаецца, што падчас перамоў увесь час усплывае імя Віктара Вадалацкага - вярхоўнага атамана Звязу казацкіх войскаў Расеі і замежжа, а таксама дэпутата Дзярждумы РФ з камітэта абароны. Не выключана, што менавіта ад яго чакаюць прыяння ў вызваленні назіральнікаў АБСЕ, перадае Deutsche Welle.

У палоне сепаратыстаў на ўсходзе Украіны дагэтуль знаходзяцца дзевяць чальцоў Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе. Матывы іх затрымання невядомыя, выкрадальнікі не выстаўляюць ніякіх патрабаванняў. Магчыма, закладнікаў выкарыстоўваюць у якасці жывога шчыта, а іх выкраданне - гэта спосаб націснуць на іншых чальцоў наглядальных місій АБСЕ, мяркуе нямецкае выданне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках