5 траўня 2024, Нядзеля, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ увёў санкцыі ў дачыненні да 12 сірыйскіх міністраў

ЕЗ увёў санкцыі ў дачыненні да 12 сірыйскіх міністраў

Еўрапейскі Звяз увёў санкцыі супраць 12 сірыйскіх міністраў у сувязі з іх дачыненнем да парушэнняў правоў чалавека.

У панядзелак кіраўніцтва ЕЗ сваёй пастановай замарозіла актывы і забараніла ўезд 12 міністрам з сірыйскага ўрада. Імёны міністраў будуць апублікаваныя ў афіцыйным камюніке ЕЗ у аўторак, калі санкцыі ўвойдуць у дзеянне, піша «Газета.Ru» са спасылкай на Reuters.

Такім чынам, ужо 191 грамадзянін Сірыі знаходзіцца на гэты момант у еўрапейскім санкцыйным спісе. Акрамя таго, санкцыі ЕЗ уведзеныя ў дачыненні да 53 сірыйскіх кампаній і арганізацый, а таксама цэнтральнага банка краіны.

У канцы траўня Еўрапейскі звяз падоўжыў рэжым эканамічных санкцый супраць Сірыі да чэрвеня 2015 года.

У пачатку траўня прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што падаўжае санкцыі ў дачыненні да Сірыі на год. Рэжым "надзвычайнай сітуацыі ў сувязі з дзеяннямі ўрада Сірыі» быў усталяваны ЗША ў 2004 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках