1 траўня 2024, Серада, 3:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акадэмія Навук РФ: У краіне магчымыя стыхійныя бунты і пагромы

19
Акадэмія Навук РФ: У краіне магчымыя стыхійныя бунты і пагромы

У Расеі нарастае грамадзянская актыўнасць, якая можа выліцца ў пратэстную.

Аб гэтым піша газета "Коммерсант", азнаёміўшыся са звесткамі сацыёлагаў. Паводле іхных апытанняў, праведзеных у сакавіку, пераважная большасць расейцаў (79-81%), "якія ўдзельнічаюць у дзейнасці непалітычных грамадскіх арганізацый, у той ці іншай форме ўключаныя і ў палітычнае жыццё краіны".

57% апытаных заяўлялі, што ў той ці іншай ступені датычныя да палітычнага дзеяння. З іх 12% ужо аддалі перавагу "дзейныя формы ўдзелу" - ад інтэрнэт-супольнасцяў палітычных аднадумцаў да сяброўства ў партыях. Яшчэ 45% цікавяцца палітыкай, але не выходзяць за рамкі эпізадычнай і пераважна "параднай" уключанасці (абмяркоўваюць палітыку ў сваім коле і мэтанакіравана ходзяць на выбары).

Даследаванне праводзілі навукоўцы Інстытута сацыялогіі РАН пры падтрымцы Інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў. Нягледзячы на цяперашні спад пратэстнай актыўнасці грамадзян, яны не выключаюць яе нарастання. Падчас апытанняў высветлілася, што ўжо сёння пратэставаць у абарону эканамічных і сацыяльных правоў гатовыя 40% жыхароў сельскіх паселішчаў і 45% жыхароў пасёлкаў гарадскога тыпу. Пры гэтым сярод жыхароў мегаполісаў, дзе пераважае "ядзерны" пратэстны электарат, да гэтага гатовыя толькі 26%, піша NEWSru.com.

Але ў жыхароў глыбінкі "істотна менш" магчымасцяў дамагчыся эфекту легальнымі формамі пратэсту. Сацыёлагі не выключаюць вяртання "такіх архаічных формаў выказвання сваёй незадаволенасці, як стыхійныя бунты, пагромы". Відавочна, як гэта было ў Бірулёве, Пугачове і Новахаперску.

Акрамя таго, апытанні паказалі, што "сёння адбываецца латэнтная легітымацыя радыкальных формаў палітычнай барацьбы - усё больш грамадзян уважаюць за дапушчальную меру абароны сваіх правоў фармаваннем баявых атрадаў (рост з 25% у 2012 годзе да 28% у 2014-м)". Сацыёлагі падкрэсліваюць, што "агрэсіўны дыскурс перастае ўспрымацца як маргінальны".

У існых умовах вельмі важны дыялог "дзяржаўных інстытутаў і грамадзян", мяркуюць сацыёлагі. Паводле іхных апытанняў, сярод расейцаў відавочны "запыт на "моцную руку", але гэта не азначае запыт на "напінанне лейцаў".

Між тым, мяркуючы з прымаемых законаў, улады накіраваныя як раз на апошняе. Узяць хоць бы закон аб мітынгах, прыняты летам 2012 года і які прадугледжвае істотныя штрафы для грамадзян за парушэнні падчас правядзення масавых акцый.

Зрэшты, пакуль, паводле звестак сацапытанняў, рэйтынг дзейнай улады даволі высокі, шмат у чым за кошт нядаўняга далучэння Крыму. Тым не менш некаторыя экспэрты прагназуюць, што эйфарыя прадоўжыцца нядоўга. Ужо да лістапада яна пачне ператварацца ў раздражненне і агрэсію, заявіў у інтэрв'ю выданню Slon кіраўнік "Левада-цэнтра" Леў Гудкоў. Ад сябе дадамо, што не выключана, што на росце пратэстных настрояў адаб'юцца і вынікі муніціпальных выбараў у верасні, пасля якіх амаль напэўна застанецца нямала незадаволеных.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках