1 траўня 2024, Серада, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждума разгледзіць закон «Аб псіхалагічнай дапамозе насельніцтву РФ»

17
Дзярждума разгледзіць закон «Аб псіхалагічнай дапамозе насельніцтву РФ»

Законапраект усталёўвае адзіныя правілы працы, правы і абавязкі псіхолагаў, правы і абавязкі іх пацыентаў.

Мяркуецца, што новаўвядзенні падвысяць давер расейцаў да псіхолагаў, піша Lenta.ru.

Згодна з законапраектам псіхолаг павінен мець вышэйшую псіхалагічную адукацыю, паспяхова прайсці стажыроўку і здаць кваліфікацыйны экзамен. З 2016 года ўсе псіхолагі, за выключэннем тых, хто працуе ў дзяржустановах, абавязаны аб’ядноўвацца ў самарэгулявальныя арганізацыі псіхолагаў.

Усталёўваецца, што дзяржаўныя псіхалагічныя арганізацыі павінны аказваць паслугі бясплатна, а прыватныя клінікі і псіхолагі могуць самі ўсталёўваць памер узнагароды за свае паслугі. Пры гэтым усе псіхолагі без выключэння павінны бясплатна аказваць экстранную псіхалагічную дапамогу.

Законапраект забараняе псіхолагам выдаваць канфідэнцыйныя звесткі, якія сталі ім вядомыя дзякуючы пацыентам. Аднак такую інфармацыю могуць запытаць органы дазнання, следства або суд, а таксама органы крымінальна-выканаўчай сістэмы пакарання. Псіхолаг можа парушыць забарону, калі жыццю пацыента пагражае небяспека.

Акрамя таго, псіхолагі абавязаныя інфармаваць законных прадстаўнікоў непаўналетніх і асоб, прызнаных недзеяздольнымі, аб іх псіхалагічных праблемах, калі існуе верагоднасць таго, што пацыенты могуць нанесці шкоду сабе і навакольным. У дакуменце гаворыцца, што «даванне такой інфармацыі не з'яўляецца разгалашэнне канфідэнцыйных звестак».

У законапраекце прапісана, што пацыент абавязаны выконваць рэкамендацыі псіхолага і паведамляць аб наяўнасці захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя іншых асоб. Калі ён парушае правілы, псіхолаг можа адмовіцца з ім працаваць. Пры гэтым на просьбу пацыента або яго законнага прадстаўніка псіхолаг абавязаны паведамляць аб прычынах адмовы вусна, пісьмова ці ў электроннай форме.

Згодна з законапраектам псіхолагі маюць права на скарочаны працоўны дзень, штогадовы падоўжаны адпачынак, працягласць якога будзе ўсталёўваць урад, і датэрміновую пенсію. Псіхолагі, якія працуюць у вёсках і пасёлках, змогуць разлічваць на кампенсацыю выдаткаў на аплату жылля, ацяплення і асвятлення за кошт бюджэту.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках