1 траўня 2024, Серада, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Свабоднае падзенне са скалы ў Швейцарыі (Відэа)

Швейцарыя становіцца ўлюбёным месцам актыўнасці для Бэйс-джампераў, экстрэмалаў, якія скачуць у прорву з парашутам.

Летась было здзейснена 20 тысяч такіх скачкоў, паведамляе BBC.

Прыцягваюць аматараў вострых адчуванняў не толькі высачэзныя скалы, але і тое, што ў Швейцарыі гэты від спорту ніяк не абмежаваны. Зрэшты, пасля некалькіх скачкоў са смяротным зыходам, у Швейцарыі сталі раздавацца заклікі альбо забараніць гэты спорт наогул, альбо ўвесці дакладныя правілы і абмежаванні.

Самі Бэйс-джамперы сцвярджаюць, што ніякіх спецыяльных працэдур не трэба.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках