29 красавiка 2024, панядзелак, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баявікі ў Данбасе 44 разы парушылі перамір'е

13
Баявікі ў Данбасе 44 разы парушылі перамір'е

За апошнія тры дні зафіксаваныя 44 выпадкі парушэння баявікамі рэжыму спынення агню.

З іх шэсць толькі за апошнія некалькі гадзін. Пра гэта паведаміў спікер антытэрарыстычнай аперацыі Уладзіслаў Селязнёў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

"Сярод іх, абстрэл баявікамі са стралковай зброі блок-паста блізу камбікормавага завода, мінамётныя абстрэлы блок-паста ўкраінскіх вайскоўцаў, размешчанага на гары Карачун. Вядзенне агню з аўтаматычнага гранатамёта АГС-17 па пазіцыях украінскіх вайскоўцаў на блок-пасце, які дыслакуецца на скрыжаванні дарог на Чырвоны Ліман і Славянск", - напісаў Селязнёў.

Спікер адзначыў, што сілы АТА выканалі комплекс мерапрыемстваў для ўстанаўлення абсталявання для маніторынгу і фіксацыі дзеянняў баевікоў, накіраваных на дэстабілізацыю сітуацыі ў рэгіёне.

"У рэжыме он-лайн прадаўжаюцца здымкі абстрэлаў блок-пастоў і пазіцый, на якіх дыслакуюцца сілы АТА. Пэўным чынам інфармацыя паступае ў вышэйшыя штабы, абагульняецца з мэтай аператыўнага і комплекснага рэагавання.

Гэтыя доказы сведчаць пра грубае парушэнне баявікамі ўмоў мірнага плана для ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны. Кіраўніцтва АТА намагае на захаванні ўмоў мірнага плана для ўрэгулявання сітуацыі на Усходзе Украіны. Адначасова з гэтым фіксуе асобныя выпадкі правакацый і злачынных дзеянняў з боку баевікоў", - паведаміў Селязнёў.

Нагадаем, 23 чэрвеня падчас пасяджэння трохбаковай групы для рэалізацыі мірнага плана прэзідэнта Украіны для ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе краіны ў Данецку была дасягнутая дамоўленасць спыніць агонь.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках