29 красавiка 2024, панядзелак, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кум Пуціна: Я не прадстаўляў інтарэсы тэрарыстаў

5
Кум Пуціна: Я не прадстаўляў інтарэсы тэрарыстаў

Віктар Медвядчук заявіў, што не прадстаўляў на перамовах у Данецку інтарэсы ДНР і ЛНР.

Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

"Ні ў Данецку, ні раней я ніколі не прадстаўляў інтарэсы ДНР і ЛНР. У складзе пасрэдніцкай перамоўнай групы разам з народным дэпутатам Нестарам Шуфрычам мы вялі і вядзем перамовы з прадстаўнікамі ДНР і ЛНР для дасягнення мірнага ўрэгулявання канфлікту на Усходзе Украіны. Інфармацыя, якая нібыта распаўсюджаная ад імя АБСЕ, з'яўляецца недакладнай", - падкрэсліў ён.

Раней АБСЕ заявіла, што Медвядчук прадстаўляў на мірных перамовах самаабвешчаную "Данецкую народную рэспубліку" і "Луганскую народную рэспубліку".

Акрамя таго ў адміністрацыі прэзідэнта і ў РНБА заявілі, што на перамовах з сепаратыстамі Медвядчук не прадстаўляў украінскі бок у рабоце Трохбаковай кантактнай групы для ўрэгулявання крызісу на ўсходзе Украіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках