29 красавiка 2024, панядзелак, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўзятар здабыў тысячу даляраў, зрабіўшы стаўку на ўкус Суарэса

6
Заўзятар здабыў тысячу даляраў, зрабіўшы стаўку на ўкус Суарэса

Нарвежскі заўзятар зрабіў стаўку на тое, што нападнік зборнай Уругвая ўкусіць каго-небудзь падчас матчу.

Нарвежскі заўзятар Томас Сіверс здабыў 5600 крон (амаль адну тысячу даляраў), зрабіўшы стаўку на тое, што нападнік зборнай Уругвая Луіс Суарэс укусіць каго-небудзь падчас матчу 3-га тура ЧС-2014 з Італіяй (1:0), паведамляе Aftenposten.

Букмекеры ацэньвалі выйгрыш з імавернасцю 175 да 1, у той час як стаўка Сіверса складала 32 кроны.

У выніку Суарэс укусіў абаронцу «скуадры адзуры» Джорджа Кьеліні, і 23-гадовы заўзятар зарабіў 5,6 тысячы крон, піша by.tribuna.com.

Адзначаецца, што Сіверс не толькі робіць стаўкі, але і гуляе ў покер.

Нагадаем, ФІФА распачала дысцыплінарную справу ў дачыненні да Суарэса.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках