29 красавiка 2024, панядзелак, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расмусэн: NATO створыць траставы фонд для Украіны

Расмусэн: NATO створыць траставы фонд для Украіны

Генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што для Украіны будзе створаны траставы фонд для падтрымкі абароннага патэнцыялу.

Пра гэта Андэрс Фог Расмусэн паведаміў журналістам перад пасяджэннем міністраў замежных спраў (МЗС) краін NATO, піша УНІАН.

Паводле ягоных слоў, агрэсія Расеі супраць Украіны прычынілася да прыпынення практычнага супрацоўніцтва NATO з Масквой. «Мы не бачым ніякіх прыкмет таго, што Расея паважае свае міжнародныя абавязанні. Сёння мы будзем абмяркоўваць нашыя стасункі з Расеяй і вызначым, што рабіць далей», - заявіў генеральны сакратар NATO.

«Мы таксама будзем казаць, як мы можам палепшыць нашае разуменне пагроз, і як мы будзем даваць ім рады ў доўгатэрміновай перспектыве. У той жа час, мы ўзгоднім пакет доўгатэрміновай дапамогі Украіне, уключаючы стварэнне новага траставага фонду», - сказаў ён.

Андэрс Фог Расмусэн падкрэсліў, што на сённяшнім пасяджэнні міністры будуць гаварыць аб саміце ва Уэльсе, прызначаным на верасень, які «пройдзе ў крытычны для бяспекі час, калі мы сутыкаемся са старымі і новымі пагрозамі ад Усходняй Еўропы да Паўночнай Афрыкі і Блізкага Усходу».

«Мы павінны прадаўжаць адаптаваць нашую гатоўнасць і інвеставаць нашыя магчымасці і партнёрства. Сёння мы перагледзім захады, якія мы ўжо распачалі для ўзмацнення нашай калектыўнай бяспекі. Нашыя абавязанні што да абароны ўсіх нашых паплечнікаў застаюцца нязменнымі», - падкрэсліў генеральны сакратар NATO.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках