29 красавiка 2024, панядзелак, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андэрс Фог Расмусэн: NATO прадоўжыць пашырэнне на ўсход

1
Андэрс Фог Расмусэн: NATO прадоўжыць пашырэнне на ўсход

NATO мае намер інтэнсіфікаваць сваё пашырэнне на ўсход на саміце ва Уэльсе ў верасні.

Пра гэта заявіў генеральны сакратар Альянсу Андэрс Фог Расмусэн па прыбыцці на сустрэчу міністраў замежных спраў альянсу ў Брусэлі.

Ён назваў працэс пашырэння "гістарычным поспехам, што спрыяе бяспецы ў Еўропе, карысным для альянсу і яго новых краін".

"Кожная краіна, якая прэтэндуе на ўступленне ў NATO на саміце ва Уэльсе будзе ацэненая згодна з заслугамі, і мы дамо ўсім падтрымку, каб дапамагчы ўвайсці ў альянс", сказаў генеральны сакратар.

У сувязі з гэтым ён паабяцаў на саміце "зацвердзіць вялікі пакет дапамогі для Грузіі для паскарэння працэсу яе ўступлення ў NATO", перадае ІТАР-ТАСС.

Ён таксама абвясціў, што будуць распачатыя "інтэнсіўныя фокусныя перамовы для Чарнагорыі". Пытанне аб яе уступленні "будзе разгледжанае да канца 2015", удакладніў Расмусэн.

"На саміце ва Уэльсе будзе зноў пацверджана, што дзверы альянсу застаюцца адчыненыя для новых чальцоў і ніводная краіна, якая ўваходзіць у NATO не мае права вета на гэты працэс", - папярэдзіў ён. Гэтая фармулёўка была прынятая NATO ў 2008 годзе пасля вайны ў Паўднёвай Асеціі і паўтараецца цяпер кожны раз, калі гаворка заходзіць аб пашырэнні альянсу.

Генеральны сакратар альянсу таксама заявіў, што NATO прадаўжае "не заўважаць прыкмет выканання Расеяй сваіх міжнародных абавязанняў аб Украіне".

На ягоную думку, Расея "ўжывае новыв тып вайсковай тактыкі супраць Украіны". Ён не ўдакладніў, пра што ідзе гаворка, заявіўшы толькі, што "міністры замежных спраў NATO разгледзяць магчымы адказ альянсу на размытыя пагрозы бяспекі, што ідуць з Расеі".

Расмусэн таксама заявіў, што NATO зацвердзіць пакет дапамогі для падтрымкі рэформаў сіл бяспекі ва Украіне. Галоўнай часткай пакета дапамогі стане стварэнне спецыяльнага траставага фонду для фінансавання ўкраінскіх вайсковых пераўтварэнняў.

"Падтрымка альянсам Украіны застаецца непахіснай", - запэўніў Расмусэн.

Тэма Украіны стане адной з асноўных на пленарным пасяджэнні міністраў замежных спраў у сераду. Гэтая дыскусія прадоўжыцца падчас пасяджэння Камісіі NATO-Украіна з удзелам новага кіраўніка МЗС Украіны Паўла Клімкіна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках