29 красавiка 2024, панядзелак, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лэні Кравіц выступіць у лістападзе на «Мінск-Арэне»

1
Лэні Кравіц выступіць у лістападзе на «Мінск-Арэне»

23 чэрвеня выйшла новая песня легендарнага рок-выканаўцы Лэні Кравіца The Chamber - першы сінгл з ягонага новага альбома Strut.

У гэты ж дзень артыст абвясціў аб сваім сусветным турнэ ў падтрымку альбома па 40 гарадах Еўропы, Расеі і Вялікабрытаніі. У тур увайшла і сталіца Беларусі. У Менску Лэні Кравіц выступіць 1 лістапада на сцэне «Мінск-Арэны». Кошт квіткоў: 400 000-1 600 000 беларускіх рублёў. Сёння квіткі можна купіць у офісе арганізатараў, а на сайтах усіх білетных аператараў яны з'явяцца з 27 чэрвеня, піша onliner.by.

Выхад дзесятага студыйнага альбома Strut запланаваны на 23 верасня 2014 года. Усе музычныя партыі басу, гітар, клавішных, ударных, перкусіі ў альбоме былі запісаныя самім Лэні Кравіцам. Для канчатковай дасканаласці ён запрасіў мікшыраваць альбом легендарнага Боба Клірмаўнтэйна, які працаваў з Дэвідам Боўі над альбомам Let's Dance і з The Rolling Stones над Tattoo You.

«Гэты альбом нагадаў мне пра тое, што я вельмі люблю ў музыцы, - кажа Лэні Кравіц, - аб пачуццях, якія былі ў мяне ў школе. Гэта сапраўдны рок-н-рол - запіс цалкам новы і быў запісаны за кароткі тэрмін. Такога я яшчэ не рабіў».

Фота: Uri Schanker/WireImage

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках