29 красавiка 2024, панядзелак, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партрэт бяздомніка атрымаў прэстыжную міжнародную прэмію

3

Карціна «Чалавек з пледам» немца Томаса Гантэра атрымала Брытанскую партрэтную прэмію 2014 года.

Як піша The Telegraph, для партрэта Гантэру пазаваў сапраўдны бяздомнік на імя Карэл, які зарабляе мыццём самаходаў. Мастак сустрэў Карэла пасля наведвання музэя Штадэль у Франкфурце.

Photo: Thomas Ganter

Гантэр быў уражаны падабенствам бяздомніка да людзей, намаляваных на палотнах старых майстроў.

«Ягонае адзенне, пастава, шмат што іншае нагадвала тое, што я толькі што ўбачыў на карцінах - і гэта быў бяздомнік у пледзе, а не святы ў сваім саване і шляхетны пан у плашчы», - дзеліцца Гантэр.

Мастаку захацелася адлюстраваць бяздомніка ў манеры, раней уласцівай для стварэння партрэтаў шляхетных людзей, «каб падкрэсліць, што кожны заслугоўвае павагі і клопату».

Брытанская партрэтная прэмія ўручалася 25-м разам. Сёлета ў грашовым вымярэнні яна склала £30 тысяч.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках