29 красавiка 2024, панядзелак, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі дасць прэс-канфэрэнцыю ў Вільні

Алесь Бяляцкі дасць прэс-канфэрэнцыю ў Вільні

Прэс-канфэрэнцыя адбудзецца 27 чэрвеня ў Беларускім доме правоў чалавека.

Пачатак прэс-канферэнцыі - а 12:30. Адрас Беларускага дома правоў чалавека ў Вільні: вуліца Latako, 3.

Мовы прэс-канфэрэнцыі: расейская/беларуская з сінхронным перакладам на ангельскую.

Алесь Бяляцкі быў вызвалены 21 чэрвеня паводле амністыі, ён правёў у зняволенні 1050 дзён. Лідэр ліквідаванага ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна", віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека быў арыштаваны 4 жніўня 2011 года і прысуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці за хаванне даходаў у асабліва вялікай суме.

Фота: БелаПАН

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках