29 красавiка 2024, панядзелак, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мацвіенка: У нас дастаткова сродкаў для абароны «расейскага свету» ва Украіне

60
Мацвіенка: У нас дастаткова сродкаў для абароны «расейскага свету» ва Украіне

Масква працягне ўмяшанне ва ўнутраныя справы Украіны.

Гэта вынікае з заявы кіраўніцы Рады Федэрацыі Расеі Валянціны Мацвіенкі, зробленай пасля скасавання дазволу на выкарыстанне расейскіх войскаў ва Украіне.

Паводле ейных слоў, калі там будуць «парушацца правы этнічных расейцаў», тых украінцаў, якія залічваюць сябе да «расейскамоўных грамадзян», то ў расейскай стараны дастаткова формаў, метадаў, інструмэнтару для абароны расейскіх суайчыннікаў, прадстаўнікоў «расейскага свету».

«І са свайго боку, і ў дыялогу з нашымі заходнімі уладамі мы будзем настойліва шукаць развязанне гэтых пытанняў, - цытуе словы маршалка вышэйшай палаты расейскага парламэнта «Інтэрфакс». - У Расеі і Украіны вельмі вялікі парадак ўзаемавыгадных цікавых для абедзвюх старон кірункаў супрацоўніцтва. Цалкам відавочна, што без удзелу Расеі ўрэгуляванне сітуацыі на Украіне немагчымае. І я спадзяюся, што пераможа прагматычны падыход і здаровы сэнс з боку ўлад у Кіеве ў пытанні наладжвання і выбудоўвання супрацоўніцтва паміж дзвюма суседнімі дзяржавамі, паміж двума братнімі народамі».

Пастанова Рады Федэрацыі ад 1 сакавіка была прынятая на зварот расейскага прэзідэнта. Яна давала кіраўніку расейскай дзяржавы права на выкарыстанне войска на тэрыторыі Украіны да нармалізацыі грамадска-палітычнага становішча ў гэтай краіне, грунтуючыся на інтарэсах бяспекі жыцця грамадзян РФ.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках