29 красавiка 2024, панядзелак, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінкявічус: Маскву трэба ацэньваць паводле ўчынкаў, а не заяў

2
Лінкявічус: Маскву трэба ацэньваць паводле ўчынкаў, а не заяў

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус падкрэслівае патрэбу ацэньваць пазіцыю Масквы што да крызісу ва Украіне не паводле яе заяў, а паводле спраў.

Пра гэта міністр сказаў у інтэрв'ю карэспандэнту УНІАН.

«Фактычна, і мы пра гэта неаднаразова заяўлялі, тое, што адбываецца на мяжы, дээскалацыяй назваць нельга. На жаль, шматлікія заявы расейскай стараны аб адводзе войскаў ад меж, аб ахове меж, каб не дапусціць працёку праз мяжу зброі і ваеўнікоў або ахвоце да дыялогу, - усе гэтыя заявы не маюць пад сабой ніякага грунту. З гэтага трэба рабіць высновы, што да заяў расейскага кіраўніцтва трэба вельмі асцярожна ставіцца і ў будучыні», - сказаў кіраўнік МЗС Літвы.

У сувязі з гэтым ён таксама падаў у якасці прыкладу заяву прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ў падтрымку мірнага плана прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

«У той жа час мы атрымліваем інфармацыю аб дзеяннях ваеўнікоў. Можна дапускаць, што яны не кіруюцца з аднаго цэнтру і не выконваюць загады тых, хто вядзе перамовы, але калі ў іх рукі трапляе цяжкае ўзбраенне, зэнітныя ўстаноўкі і нават танкі, то гэтага нельга не бачыць. Гэта нельга купіць у краме на рагу або ў супермаркеце, вядома, што яно трапляе са складоў РФ, і я не думаю, што гэтыя склады не ахоўваюцца, і хтосьці можа там што хоча ўзяць. Таму сувязь відавочная. Пасля сустрэчы ў Нармандыі (Парашэнкі і Пуціна) былі ілюзіі, што будзе паляпшэнне, але мы гэтага яшчэ не бачым», - канстатаваў Лінкявічус.

Адказваючы на пытанне аб магчымасці прыняцця будучым самітам ЕЗ пастановы аб трэцяй фазе санкцый супраць Расеі, міністр адзначыў, што з гэтай нагоды кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў правядуць дыскусію.

«Калі глядзець на сённяшні стан, а да пятніцы не так далёка - нічога не відаць. Тэрмін даўно прамінуў, бо яшчэ ў сакавіку было сказана, што калі будзе пагаршэнне, будуць ужытыя санкцыі, і іх трэба ўжываць. Хоць некаторыя калегі мяркуюць, што шанец для паляпшэння яшчэ ёсць, і яго трэба выкарыстоўваць», - сказаў ён.

Пры гэтым Лінкявічус не мяркуе, што пастанова будзе прынятая, бо «трэцяя фаза вельмі адчувальная і мае два канцы, бо гэта адаб'ецца і на дзяржавах ЕЗ».

«На сёння яшчэ не вычарпаныя магчымасці другога этапу санкцый», - дадаў міністр.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках