29 красавiка 2024, панядзелак, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнт абараніў па-беларуску дыплом з праектам станцыі метро

21
Студэнт абараніў па-беларуску дыплом з праектам станцыі метро

Праект пяцікурсніка БНТУ Якуба Трафімавіча будзе рэалізоўвацца на практыцы.

Дыплом студэнта быў прысвечаны станцыі «Кавальская Слабада» Менскага метрапалітэна, піша «Наша Нiва».

- Праект складаўся ў тым, каб разлічыць будаўнічыя канструкцыі платформеннага ўчастка. Апісвалася тэхналогія будаўніцтва, ахова працы, ахова навакольнага асяроддзя. Але асноўнае - гэта разлікі, - сказаў Якуб Трафімавіч.

- Ёсць верагоднасць, што твой праект знойдзе практычнае ўвасабленне?

- Так, мой праект будзе рэалізоўвацца. З гэтай станцыі пачнецца будаўніцтва трэцяй лініі метро. Я ўжо працую ў "Менскметрапраекце": пакуль дыплом не атрымаў - я толькі тэхнік-праектавальнік. І там застаюся на размеркаванне.

- Як выкладчыкі прынялі беларускамоўны праект?

- Спачатку былі пытанні. Маўляў, ніколі такога не было на спецыяльнасці (але ў універсітэце гэта не першы выпадак). Маўляў, пратакол афармляецца па-руску, а мой праект будзе на беларускай мове. У выніку ўсё прайшло выдатна. На абароне прысутнічаў загадчык кафедры, дырэктар "Менскметрапраект", супрацоўнікі метрапалітэна. Пытанні спрабавалі задаваць па-беларуску. За дыплом я атрымаў 9 балаў.

- Чыя была ініцыятыва абараняцца на роднай мове?

- Я так сам вырашыў, калі яшчэ паступіў ва ўніверсітэт. Я два курсавых праекты да гэтага пісаў па-беларуску.

- Якія былі складанасці пры напісанні дыплома?

- У агульным доступе няма тэхнічнай літаратуры на беларускай мове. Ёсць слоўнікі, але прафесійная тэрміналогія слаба распрацаваная. Прыходзілася шукаць на сайтах, дапамагла карэктар, якая вычытвала мой праект.

Прыклад Якуба Трафімавіча не адзінкавы. Усё больш студэнтаў тэхнічных ВНУ прынцыпова выбіраюць родную мову. Раней у гэтым годзе мы пісалі пра беларускамоўныя абароны інжынера з ГДТУ і эканаміста з БДТУ.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках