29 красавiка 2024, панядзелак, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні ІП знайшоў 1001-й «сумленны» спосаб адабрання грошай

36

Справа знакамітага сына лейтэнанта Шміта жыве: кожны дзень прадпрымальныя «турэцкападданыя» прыдумляюць новыя спосабы, як пакінуць беларусаў без капейкі.

І калі грамадзянін Карэйка нажыў свае мільёны шляхам сумніўных афёр, то нашыя з вамі суайчыннікі зарабляюць «багацце» штодзённай працай, піша «Інтэрфакс».

Павабная прапанова аб працы «ў стабільнай кампаніі» Любоў Генадзьеўна з Гародні знайшла ў бясплатнай газеце аб'яў: на працу запрашаліся студэнты, пенсіянеры, беспрацоўныя на заработную плату ад 12 млн. руб.

Гарадзенка набрала паказаны нумар тэлефона, спрацаваў аўтаадказчык, але чакаць адказу жанчына не стала і паклала трубку. Праз некалькі дзён ёй прыйшоў рахунак за тэлефонныя размовы: за 36 секунд жанчыне налічылі 564 тыс. руб.

У падобнай сітуацыі апынуліся яшчэ некалькі чалавек: дворнік «патрапіў» на 572 тыс., пенсіянерка - на 1,5 млн.

У АБЭЗ Ленінскага РАУС распавялі, што з нагоды рэкламнай аб'явы паступала некалькі скаргаў і ў мінулым годзе. У 2013 годзе была праведзеная праверка: нумар зарэгістраваны на індывідуальнага прадпрымальніка з Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

«Нумар афіцыйна зарэгістраваны, ІП працуе легальна. На ўказаным нумары папярэджваюць, што пасля гудка званок платны. Трэба больш уважліва чытаць аб'явы, - сказаў старэйшы оперупаўнаважаны аддзялення АБЭЗ Ленінскага РАУС горада Гародні Віталь Верболь. - Калі людзі, якія тэлефанавалі, лічаць, што з імі паступілі неправамерна, яны могуць звярнуцца ў суд».

«Індывідуальнаму прадпрымальніку быў дадзены нумар, на якім ён арганізаваў платную даведачную службу аб працаўладкаванні. Паводле закону ён можа ўстанаўліваць любы тарыф: і мільён, і два. Узгадняць яго з выканкамам не трэба», - растлумачылі ў Гарадзенскім філіяле РУП «Белтэлекам».

Пасля шматлікіх скаргаў прадпрымальнік павялічыў нетарыфікуемы інтэрвал з 30 да 40 секунд і з 3 да 6 секунд - час, які даецца абаненту на роздум. Кошт застаўся ранейшым: пасля 46 секунд званок незалежна ад працягласці аплачваецца паводле тарыфу 343200 руб.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках