29 красавiка 2024, панядзелак, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галівудскі фільм пра Кім Чэн Ына ў КНДР палічылі «актам тэрарызму» (Відэа)

8

Фільм «Інтэрв'ю» расказвае пра двух журналістаў, якія бяруць інтэрв'ю ў Кім Чэн Ына, а затым паводле задання ЦРУ забіваюць яго.

МЗС КНДР назваў «адкрытым актам тэрарызму» новую галівудскую камедыю аб забойстве паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на агенцтва Рэнхап.

«Мы не можам трываць гэты адкрыты акт тэрарызму, калі ў фільме спрабуюць публічна нанесці шкоду нашаму найвялікшаму кіраўніку, абразіць наш народ і войска і знішчыць наш рэжым», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы паўночнакарэйскага знешнепалітычнага ведамства.

Прэм'ера фільма павінна адбыцца ў ЗША 14 кастрычніка.

Пхеньян назваў стваральнікаў фільма «злачынцамі», якія замахнуліся абразіць таго, хто «з'яўляецца для войска і народа даражэйшым за жыццё», і заклікаў не дапусціць камедыю да праката. У адваротным выпадку МЗС КНДР пагражае прыняць «рашучыя і бязлітасныя» меры.

Кіраўніцтва КНДР не ў першы раз становіцца аб'ектам насмешкі з боку Галівуду. У сатырычнай камедыі 2004 «Атрад Амерыка: Сусветная паліцыя» бацька цяперашняга лідара Кім Чэн Ір прадстаўлены ў карыкатурнай форме як аднаасобны кіраўнік-дэспат.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках