29 красавiка 2024, панядзелак, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

26 і 28 чэрвеня перакрыюць цэнтр Менска

4
26 і 28 чэрвеня перакрыюць цэнтр Менска

Падрыхтоўка да параду 3 ліпеня ў Менску ўнясе значныя абмежаванні ў рух транспарту.

Механізаваная калона пачне рух у 17.30 з вайсковага гарадка Уручча. Затым яна будзе рухацца па вуліцы Заснавальнікаў - вуліцы Старынаўскай - праспекце Незалежнасці - вуліцы Сурганава - вуліцы Куйбышава - вуліцы М. Багдановіча - да праспекта Машэрава.

Калона пабудуецца на ўчастку праспекта Машэрава ад ракі Свіслач да вуліцы Куйбышава.

Сама генеральная трэніроўка параду ў азнаменаванне Дня Незалежнасці і 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачнецца ў 21.30.

Для паўторнага праходжання баявыя машыны пройдуць па праспекце Машэрава - вуліцы Ціміразева - вуліцы Арлоўскай - плошчы Бангалор - вуліцы Куйбышава - праспект Машэрава.

Вяртанне механізаванай калоны ў парк будзе праходзіць ад праспекта Машэрава па вуліцы Ціміразева - вуліцы Арлоўскай - плошчы Бангалор - вуліцы Сурганава - праспекце Незалежнасці - вуліцы Старынаўскай - у вайсковы гарадок Уручча.

Рух усіх відаў транспарту будзе перакрывацца ў абодвух напрамках падчас руху калоны, а таксама на час правядзення трэніроўкі, паведамляе прэс-служба ДАІ Менска.

Акрамя таго, будзе забароненая паркоўка па абодва бакі праспекта Машэрава на ўчастку ад ракі Свіслач да вуліцы Куйбышава; мясцовага праезду гасцініцы "Планета" ад вуліцы Заслаўскай да дома № 27; на пляцоўцы каля дома № 39 па праспекце Машэрава; па абодвум бакам вуліц Гвардзейскай, Тарханава, Грыбаедава, Ігнаценка, вуліцы Даўмана да скрыжавання з вуліцай В.Харужай; вуліцы Старажоўская да скрыжавання з вуліцай Заборскага.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць гэтую інфармацыю і планаваць свой маршрут загадзя, а таксама не паркаваць транспартныя сродкі на названых участках. У адваротным выпадку аўтамабілі будуць эвакуяваныя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках