29 красавiка 2024, панядзелак, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекары станчылі з хворай на рак пад Gangnam Style па дарозе ў аперацыйную (Відэа)

14

Праз анкалогію 52-гадовая амерыканка Дорыт Нрыс засталася без абедзвюх малочных залоз, але яе вясёлы нораў застаўся пры ёй.

У аперацыйную, дзе жанчыне павінны былі зрабіць падвойную мастэктамію, яе праводзілі танцам лекары, медсёстры і іншыя работнікі бальніцы, піша Daily News.

Дорыт Норыс звярнулася да медсястры перад аперацыяй і сказала, што ёй хацелася б патанцаваць. Персанал бальніцы, які размешчаны ў горадзе Стокбрыдж у штаце Джорджыя, пагадзіўся.

Медсёстры, лекары і іншыя неабыякавыя сталі ў калідоры, праз які ішла да аперацыйнай жанчына. Яны разам з ёй станчылі пад Gangnam Style.

Аперацыя прайшла паспяхова.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках