2 траўня 2024, Чацвер, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Незалежная газета»: Беларусі не стае рабочых рук і грошай

25
«Незалежная газета»: Беларусі не стае рабочых рук і грошай

Лукашэнка папярэдзіў суайчыннікаў, што пенсійны ўзрост будзе падвышацца.

Аднак пакуль улады не вызначыліся з тэрмінамі новаўвядзенні, піша «Независимая газета».

«Будзе, але не ведаю калі», - адказаў Лукашэнка на пытанне аб тым, ці будзе ў краіне падвышацца пенсійны ўзрост. «Мы, напэўна, адны засталіся, дзе пенсійны ўзрост 55 і 60 гадоў», - аргументаваў ён свой пункт гледжання. «Праблема не ў Лукашэнку, што ён хацеў бы падвысіць пенсійны ўзрост. Яна ў тым, што калі раней на трох-чатырох працоўных было два пенсіянеры, то цяпер усё перакулена: працоўны люд не паспявае зарабляць пенсіі для тых, хто пайшоў на пенсію», - апраўдваўся ён за непапулярную прапанову. Лукашэнка ўдакладніў, што менавіта з гэтай прычыны сёння ў беларускіх пенсіянераў невысокія пенсіі - у сярэднім блізу 200 даляраў.

Такая размова адбылася ў Барысаве (Менская вобласць) падчас наведвання прэзідэнтам завода для рамонту радыёэлектроннага ўзбраення. Мясцовыя экспэрты мяркуюць, што пытанне не стала нечаканасцю для Лукашэнкі. Практыка стасункаў кіраўніка з журналістамі і з насельніцтвам такая, што яму задаюць толькі тыя пытанні, на тэму якіх ён хацеў бы выказацца. Падвышэнне пенсійнага ўзросту - мера надзвычай непапулярная, а сітуацыя такая, што сродкаў для датавання Пенсійнага фонду няма.

Тэма рэфармавання пенсійнай сістэмы гэтак жа папулярная ў Беларусі, як і тэма структурных змяненняў у эканоміцы - усе 20 гадоў кіравання Лукашэнкі экспэрты рэкамендуюць гэта рабіць, а ўлада абыходзіцца дробнымі праўкамі. Так, у сваім дакладзе аб стане дзяржаўных выдаткаў восенню 2011 года Сусветны банк (СБ) рэкамендаваў ураду падвысіць пенсійны ўзрост, замяніць індэксацыі пенсій у сувязі з ростам зарабкаў на індэксацыю ў сувязі з ростам коштаў, знізіць стаўкі ўнёскаў і ўвесці ўмоўна-назапашвальныя рахункі. Паводле прагнозаў экспэртаў СБ, з дэфіцытам свайго бюджэту Пенсійны фонд сутыкнецца ў 2014 годзе, але фонд спрацаваў з апярэджаннем.

Урад да рэкамендацый СБ не прыслухаўся і абышлося «мяккімі» праўкамі. Насельніцтву была прапанаваная магчымасць добраахвотнага падвышэння пенсіённага ўзросту. Норма пачала дзейнічаць з кастрычніка 2012 года. Сутнасць яе ў тым, што адкладзены выхад на пенсію дазваляў разлічваць затым на яе падвышэнне. Напрыклад, пяцігадовая адтэрміноўка дазваляла ў будучыні падвысіць суму пенсіі прыкладна на 40%. Аднак гэтая норма не здабыла папулярнасці - адсотак грамадзян, які скарыстаўся ёю знаходзіцца на ўзроўні арыфметычнай хібнасці. Тым, хто хоча працаваць пасля дасягнення афіцыйна ўсталяванага ўзросту (а такіх амаль 25%), значна больш выгадна атрымліваць заробак і пенсію. Да атрымання падвышанай пенсіі можна і не дажыць, разважалі беларусы.

Пакуль улады сцвярджаюць, што ніякага дакумента, які падвышае пенсійны ўзрост, не рыхтуецца, аднак раней прадстаўнікі Мінпрацы сцвярджалі, што неаднаразова ўносілі на разгляд урада такія прапановы, бачачы негатыўныя тэндэнцыі ў грамадстве. Агучваўся прагноз, у адпаведнасці з якім да 2030 года 1 тысяча працоўных павінна будзе ўтрымліваць 841 пенсіянера. Насельніцтва краіны старэе.

Мясцовыя экспэрты, як дзяржаўныя, так і незалежныя, згодныя з міжнароднымі калегамі. Падвышаць пенсійны ўзрост мае сэнс не толькі праз няздольнасць цяперашніх працоўных утрымліваць пенсіянераў - медыцына развіваецца, што спрыяе павелічэнню працягласці жыцця, цяперашнія 55-гадовыя жанчыны і 60-гадовыя мужчыны поўныя сіл і энэргіі. Да таго ж у апошнія гады фіксуецца адток кадраў за мяжу, колькасць вакансій ўжо перавышае лік шукальнікаў працы. Ранні сыход на пенсію пагаршае праблему дэфіцыту працоўных рэсурсаў. Праблему пенсіённага забеспячэння беларусаў здольнае развязаць з'яўленне назапашвальнага элемента ў іх пенсіях, аднак гэтая мера можа працаваць толькі пры нізкім узроўні інфляцыі і развітым фондавым рынку. Ні таго ні іншага ў Беларусі няма.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках