2 траўня 2024, Чацвер, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВУП ЗША ўпаў на 2,9%

1
ВУП ЗША ўпаў на 2,9%

Прычына падзення ВУП – анамальная халадэча вясной 2014 года.

Эканоміка ЗША ў першым квартале скарацілася на 2,9% у гадавым вылічэнні. Падзенне склала амаль 0,75% да 4-га кварталу 2013 года, паведамляе Bloomberg, адзначаючы, што гэта самае імклівае падзенне ВУП з часоў 1-га квартала 2009 года на фоне сусветнага фінансавага крызісу.

Эканамісты прагназавалі зніжэнне ВУП на 1,8 працэнта.

Чакаецца, што паводле вынікаў другога квартала рост эканомікі складзе 3,5 працэнта. У другім паўгоддзі ВУП ЗША будзе расці ў сярэднім на 3,1 працэнта.

Нізкія тэмпы росту могуць быць звязаныя з халодным надвор'ем у першыя тры месяцы гэтага года. Інвестыцыі ў гэты перыяд скараціліся, а прамысловыя запасы актыўна распрадаваліся. Акрамя таго, упалі і паказчыкі экспарту ЗША - на 7,6 працэнта.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках