2 траўня 2024, Чацвер, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларуска-польскай мяжы затрыманыя два аўтамабілі-двайнікі

6

Аўтамабілі «Mitsubishi Karisma» і «Rover 25» канфіскаваныя мытнікамі.

На мінулым тыдні ў пункце мытнага афармлення «Пясчатка» канфіскаваныя два легкавых аўтамабілі, якія грамадзяне Беларусі спрабавалі завезці без выплаты мытных плацяжоў, паведамляе Берасцейская мытня.

Фото: Брестская таможня

Жыхары Гомеля і Магілёва ехалі з Польшчы на аўтамабілях «MITSUBISHI KARISMA» і «Rover 25» адпаведна з беларускімі рэгістрацыйнымі знакамі. Пры правядзенні аперацый мытнага кантролю ў супрацоўнікаў Берасцейскай мытні і памежнікаў выклікалі падазрэнні VIN-нумары, зробленыя на кузаве транспартных сродкаў з неўласцівым нахілам. У сувязі з магчымым парушэннем заканадаўства была прынятая пастанова аб прызначэнні мытнай экспэртызы. Паводле яе вынікаў згодна з высновай экспэрта ўстаноўлена, што ідэнтыфікацыйныя нумары абодвух аўтамабіляў сапраўды відазмяняліся. Паводле інфармацыі рэгістрацыйныя знакі і пасведчання аб рэгістрацыі аўтамабіляў належаць вонкава падобным транспартным сродкам, зарэгістраваным на тэрыторыі Беларусі.

Фото: Брестская таможня

«MITSUBISHI KARISMA» 1995 выпуску і «Rover 25» 2000 году выпуску канфіскаваныя да пастановы суда. Паводле папярэдняй ацэнкі іх агульны кошт большы за 80 мільёнаў рублёў.

Мытняй праводзіцца праверка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках