2 траўня 2024, Чацвер, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Google прызнаная самай паважанай кампаніяй у свеце

17
Google прызнаная самай паважанай кампаніяй у свеце

Самай паважанай кампаніяй у свеце экспэрты назвалі інтэрнэт-гіганта Google.

Samsung Electronics і LG Electronics былі адзінымі прадстаўнікамі Паўднёвай Карэі, якія ўвайшлі ў рэйтынг 100 самых аўтарытэтных кампаній паводле версіі даследчай фірмы Reputation Institute. Пра гэта піша інтэрнэт-выданне The Korea Herald.

Samsung размясцілася на дзесятай пазіцыі спісу, падзяліўшы яе з софтверным гігантам Microsoft. Абедзве карпарацыі набралі 75 балаў са 100 магчымых. LG знаходзіцца на 64-м месцы з вынікам у 68,8 пункта. Карэйская вендар апярэдзіў некалькіх міжнародных гігантаў, такіх як General Electric, а сярод вытворцаў электронікі LG атрымала 11-ы радок, піша 3dnews.ru.

Самымі паважанымі кампаніямі ў свеце экспэрты назвалі інтэрнэт-гіганта Google і лідэра індустрыі мультыплікацыйных забаў The Walt Disney Company - у рэйтынгу Reputation Institute яны падзялілі першае месца. Следам размясціліся нямецкі аўтавытворца BMW Group і сусветна вядомы вытворца гадзіннікаў Rolex. Японскім Sony і Canon аналітыкі прыпісалі адпаведна 5-е і 6-е месца ў спісе найбольш рэспектабельных кампаній планеты. Лідэр іншых такіх рэйтынгаў Apple цяпер змог заняць толькі 7-ы радок.

Для свайго даследавання супрацоўнікі Reputation Institute апыталі амаль 55 тысяч чалавек у 15 найбуйнейшых краінах свету. Жыхары гэтых дзяржаў выказвалі сваё меркаванне аб тым, наколькі моцна яны давяраюць пэўнай кампаніі і захапляюцца ёю.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках