2 траўня 2024, Чацвер, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі хочуць абмежаваць працу PayPal і Webmoney

5
У Расеі хочуць абмежаваць працу PayPal і Webmoney

У Расеі дэпутаты хочуць увесці абмежаванні для замежных аплатных сістэм, якія выконваюць паслугі адкрыцця рахункаў і вядзення разлікаў у інтэрнэце.

Пра гэта паведамляюць «Известия». Новыя прапановы заканадаўцаў могуць закрануць такія электронныя аплатныя сістэмы, як амерыканская PayPal, якая толькі 13 траўня мінулага года атрымала ліцэнзію ЦБ, або зарэгістраваная ў Лондане сістэма Webmoney.

Законапраект аб унясенні змяненняў у некаторыя нарматыўна-прававыя акты, якія рэгулююць дзейнасць апалатных сістэм у інтэрнэце, рыхтуе чалец камітэта Дзярждумы бюджэта і падаткаў Яўген Фёдараў («Адзіная Расея»). На думку дэпутата, гэты закон стане для расейскіх уладальнікаў інтэрнэт-партманэтаў такой жа «падушкай бяспекі» супраць магчымых замежных санкцый і блакавання сродкаў грамадзян.

Акрамя гэтага, паводле слоў Фёдарава, новаўвядзенні будуць тычыцца і большай адкрытасці замежныхаплатных сістэм перад расейскім законам. Дэпутаты ўжо не раз адзначалі, што ананімнасць аплат у інтэрнэце прычыняецца да таго, што іх можна эфектыўна выкарыстоўваць нават для фінансавання тэрарызму ці іншых злачынных дзеянняў. У гэтай сувязі была прынятая забарона на перавод сродкаў з рахункаў ананімных карыстальнікаў, якая ўвайшла ў дзеянне з 16 траўня 2014 года.

Адным з асноўных новаўвядзенняў павінна стаць патрабаванне забеспячалных закладаў для інтэрнэт-сістэм, якія раней заканадаўцы заснавалі для замежных сістэм аплатных карт Visa і MasterCard.

Згодна з новымі папраўкамі ў закон «Аб нацыянальнай аплатнай сістэме», VISA і MasterCard абавязаныя штоквартальна акумуляваць на спецыяльных рахунках ЦБ па 25 адсоткаў ад сярэдняга абарачэння ўдзень. Аднак надоечы расейскія ўлады абяцалі замежным кампаніям крыху паменшыць суму закладу.

У расейскім офісе кампаніі PayPal адзначылі, што яны маюць ліцэнзію Цэнтрабанка Расеі, з'яўляюцца расейскімі юрыдычнымі асобамі з арганізацыйна-прававой формай ТАА і не ўважаюць сябе за замежную кампанію.

У выпадку ўзнікнення праблем з працай замежных аплатных сістэм у інтэрнэце ў першую чаргу зазнаюць гора інтэрнэт-крамы, якія для забеспячэння прыёму аплаты маюць падпісаныя дамовы са спецыялізаванымі кампаніямі. PayPal, напрыклад, з'яўляецца асноўным аплатным механізмам для закупаў на папулярным Ebay.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках