2 траўня 2024, Чацвер, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпром» будзе страчваць $ 3 млрд штогод, калі Украіна пачне «вялікі рэвэрс»

8
«Газпром» будзе страчваць $ 3 млрд штогод, калі Украіна пачне «вялікі рэвэрс»

Страты "Газпрома" могуць дасягнуць трох мільярдаў даляраў у 2016 годзе, калі Украіна запусціць вялікі рэвэрс газу праз Славакію ў аб'ёме 30 мільярдаў кубамэтраў штогод.

Як паведамляе Прайм, да такой высновы прыйшлі аналітыкі кампаніі "Уралсіб Кэпітал".

Калі Украіна будзе закупляць расейскі газ праз рэвэрс у еўрапейскіх краінах, для "Газпрома" напраўду гэта будзе азначаць павелічэнне паставак у ЕЗ і памяншэнне паставак ва Украіну.

У Еўропу газ пастаўляецца сярэднім коштам 360-380 даляраў за тысячу кубамэтраў, пры гэтым расейскі холдынг яшчэ павінен выплачваць 30-адсоткавы транспартны збор, тады як пастаўкі ва Украіну мяркуецца ажыццяўляць коштам 385 даляраў за тысячу кубоў з нулявой мытай і больш нізкімі транспартнымі выдаткамі, гаворыцца аглядзе "Уралсіб Кэпітал".

"Паводле нашых ацэнак, патэнцыйны негатыўны эфэкт для EBITDA (прыбытак за вылікам выдаткаў на падаткі, абясцэньванне, амартызацыю і адсоткі - рэд.) холдынгу ў 2016 годзе складзе 3 млрд даляраў, ці 6%", - высноўваюць аналітыкі.

Міністр энэргетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Юрый Продан у сераду ў Брусэлі заявіў, што Кіеў прапануе запусціць "вялікі рэвэрс" газу цераз Славакію, "аб'ёмам да 30 млрд кубамэтраў штогод.

Цяпер Украіна пампуе з Славакіі па 22 млн кубамэтраў штодня, або 8 мільярдаў кубамэтраў штогод. Згодна з мэмарандумам, укладзеным у красавіку, у 2015 годзе аб'ём рэвэрсу можа вырасці да 10 млрд кубамэтраў штогод.

Спажыванне газу Украінай складае больш за 50 млрд кубамэтраў штогод.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках