2 траўня 2024, Чацвер, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску дворнік выбіў венікам вока курцу

57
У Менску дворнік выбіў венікам вока курцу

У Менску дворнік выбіў венікам вока работніку прадпрыемства, што кінуў недакурак па-за сметніцай.

Пракуратура Кастрычніцкага раёна Менска накіравала ў раённы суд матэрыялы крымінальнай справы паводле абвінавачвання дворніка аднаго з вялікіх прамысловых прадпрыемстваў сталіцы ў наўмысным прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў з хуліганскіх меркаванняў (п.7 ч.2 арт.147 КК).

Як паведаміў БелаПАН намеснік пракурора Кастрычніцкага раёна Данат Дабравольскі, злачынства было ўчыненае раніцай 21 сакавіка сёлета. Рабочы прадпрыемства паліў перад нарадай, затым кінуў недакурак на зямлю. Сведкам падзеі стаў дворнік, што прыбіраў непадалёк. Ён дачакаўся неахайнага грамадзяніна пасля нарады і выказаў усё, што думае з нагоды такіх паводзін.

Падчас распачатага канфлікту дворнік спачатку нанёс удары рабочаму венікам па баках, а затым ткнуў тупым канцом веніка яму ў левае вока, у выніку чаго тое выцекла.

Цяпер абвінавачаны знаходзіцца пад вартай.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках