2 траўня 2024, Чацвер, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Турчынаў: Пуцін - гэта трагедыя Расеі

18
Аляксандр Турчынаў: Пуцін - гэта трагедыя Расеі

Масква змяніла стратэгію з нападу на Украіну на дэстабілізацыю, бо Украіна здолела хутка змабілізавацца для сваёй абароны.

Аб гэтым кіраўнік Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў сказаў у інтэрв'ю часопісу "Новое время", кажучы пра агрэсію Расейскай Федэрацыі і акупацыю Крыма, паведамляе прэс-служба Вярхоўнай Рады.

"Расейскія аналітыкі былі ўпэўненыя, што ўлада ва Украіне ў такіх варунках не здолее пратрымацца і тыдня: войску няма, сілавыя структуры здэмаралізаваныя, эканоміка цалкам разбураная", - цытуе Турчынава прэс-служба.

"У Крамлі меркавалі, што вось-вось краіну агорне бязладдзе, і на фоне гармідару і хаосу расейскія войскі ўвойдуць у Кіеў, без якога б там ні было супраціву", - сказаў маршалак.

"Усвядоміўшы, што час для простага ўварвання прапушчаны, і Украіна здалее сябе абараніць, Масква змяніла стратэгію. Пачалася маштабная спроба дэстабілізаваць сітуацыю на паўднёвым усходзе краіны", - заявіў Турчынаў.

Паводле ягоных слоў, трэ’ было пільна аднаўляць сілавы блок і рэгіянальную ўладу ў краіне.

"Вы пытаецеся ў мяне, хто такі Пуцін? Пуцін - гэта трагедыя Расеі. Не хачу быць прарокам, але цяперашні ўладальнік Крамля ўпэўнена вядзе Расейскую Федэрацыю да прыкрага, жахлівага канца", - сказаў Турчынаў.

Фота: AFP

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках