2 траўня 2024, Чацвер, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матацыкліст з Флорыды «пераплюнуў» Чака Норыса (Відэа)

7

Толькі ўявіце: матацыкліст бразгаецца ў аўтамабіль, выконваючы поўны пераварот у паветры над аўтамабілем, а затым проста сыходзіць анігадкі.

Гучыць як прыдуманая сцэна з фантастычнага баевіка з удзелам Чака Норыса ці Джэкі Чана, але для аднаго кіроўцы матацыкла з Флорыды гэта сталася вусцішнай рэчаіснасцю. Так, ледзь не забыліся згадаць, што ён быў яшчэ і без шалома, піша av.by.

Калі б не запісы з камеры відэаназірання, якая фіксуе праезд на чырвонае святло, ніхто б не паверыў у гэтую гісторыю.

Паводле звестак паліцыі, у Майкла Сміта, дваццаці двух гадоў ад нараджэння, з Кліруотэра (штат Флорыда) было пераважнае права праезду, у той час як кіроўца аўтамабіля, у якога да таго ж была нядзейная ліцэнзія, паварочваў налева не паводле правілаў. Як паведамляе Washington Post, кіроўцу было выстаўленае абвінавачванне паводле двух артыкулаў, у той час як Сміт адплаціўся штрафам за кіраванне матацыклам без дзяржаўнай ліцэнзіі Флорыды.

Кажучы пра інцыдэнт, Сміт сказаў для Bay News 9: "Ён раптам з'явіўся перада мной, а я не падрыхтаваўся да ўдару. Памятаю, націскаў на гамавальнік. А потым як быццам катапультаваўся. Я не мог прайсці скрозь самаход ... таму мне давялося праляцець над ім!". А яшчэ кажуць,што людзі лётаць не могуць; калі вельмі трэба - калі ласка!

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках