2 траўня 2024, Чацвер, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлемост з Алесем Бяляцкім у Варшаве

Тэлемост з Алесем Бяляцкім у Варшаве

Падчас прэзэнтацыі фільма рэжысёра Алега Дашкевіча адбудзецца тэлемост Менск-Варшава.

Імпрэза пройдзе сёння, 26 чэрвеня, а 18.30 у Беларускім доме ў Варшаве на адрасе вуліца Вейска (Wiejska), 13/3. Адбудзецца прагляд фільмаў з сэрыі «Хроніка суднага часу» з удзелам аўтара - вядомага беларускага рэжысёра Алега Дашкевіча. Мовы фільма: беларуская, расейская, ангельскія субтытры.

У прэзентацыі возьме ўдзел былы палітвязень Алесь Бяляцкі, які выступіць перад удзельнікамі імпрэзы праз тэлемост.

«Хроніка суднага часу» стваралася асацыяцыяй «Белфільм» пры дапамозе праваабарончага цэнтра «Вясна» і Нарвэжскага Хельсінскага Камітэта на працягу 2012-2013 гадоў і сталі асобнай грамадзянскай рэакцыяй кінадакумэнталістаў на сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, якая істотна пагоршылася пасля падзей снежня 2010 года. Гэта кароткія гісторыі пра смелых, мужных і годных людзей, якім пасля выбараў 2010 года давялося прайсці праз цяжкія выпрабаванні лёсу і не зламацца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках