2 траўня 2024, Чацвер, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка абяцае «важную пастанову» наконт Данбасу ў пятніцу

17
Парашэнка абяцае «важную пастанову» наконт Данбасу ў пятніцу

Прэзідэнт Украіны абяцае 27 чэрвеня «прыняць вельмі важную пастанову», калі тэрарысты не пагодзяцца на ўмовы ягонага мірнага плана.

Аб гэтым ён сказаў, адказваючы на пытанні дэпутатаў ПАРЕ, піша «Украінская праўда».

Пётр Парашэнка паведаміў, што ў сераду зноў збіралася трохбаковая кантактная група ў складзе прадстаўнікоў Украіны, РФ і АБСЕ. У пятніцу група збярэцца зноў.

Прадстаўнікоў тэрарыстаў на апошняй сустрэчы не было, «але гэтага і не трэба».

«Паўгадзіны таму яны выказалі жаданне ўзяць удзел у сустрэчы ў пятніцу. Гэта вельмі важны дзень: калі нашыя ўмовы мірнага плана не будуць прынятыя, то мы прымем вельмі важную пастанову».

Ён чарговым разам заклікаў Еўропу кансалідавацца вакол украінскіх праблем і адзначыў, што «пакуль падтрымкі недастаткова».

«Гэта можа адбыцца з кожнай краінай, калі Еўропа не аб'яднаецца вакол гэтага пытання», - сказаў прэзідэнт Украіны.

Парашэнка нагадаў, што краіна нясе страты ўжо пасля абвяшчэння спынення агню.

Акрамя таго, пад агнём сепаратыстаў спрабуюць аднавіць сістэмы жыццезабеспячэння Славянска, Краматорска ды іншых гарадоў, дзе людзі больш за 10 дзён знаходзяцца без вады ды электрычнасці.

«Украіна дэманструе не толькі словам, а справай сваё імкненне да міру. І мы ўжо заплацілі вельмі высокі кошт за гэтае імкненне», - сказаў Парашэнка.

Фота: Reuters/Vincent Kessler

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках