2 траўня 2024, Чацвер, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры: Ужо ў пятніцу Расеі пагражаюць новыя санкцыі

7
Джон Кэры: Ужо ў пятніцу Расеі пагражаюць новыя санкцыі

У Расеі засталіся лічаныя гадзіны, каб давесці сваю прыхільнасць да плану аб раззбраенні сепаратыстаў на ўсходзе Украіны.

Пра гэта заявіў, выступаючы перад журналістамі ў Парыжы, дзяржсакратар ЗША Джон Кэры. Ён пацвердзіў, што кіраўніцтва ЗША і Еўрапейскага Звязу згоднае з тым, што план новых эканамічных санкцый у дачыненні да Расеі павінен быць гатовы да пятніцы, паведамляе BBC.

Лідэры ЕЗ абмяркуюць новыя санкцыі паралельна з працэдурай падпісання пагаднення аб асацыяваным сяброўстве Украіны ў Еўразвязе, паведаміў Джон Кэры.

27 чэрвеня таксама мінае абвешчанае Кіевам у аднабаковым парадку спыненне агню ў Данецкай і Луганскай абласцях.

Са сцверджанняў украінскіх вайскоўцаў, сепаратысты за гэты час парушалі абвешчанае перамір'е ужо больш за 50 разоў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках