2 траўня 2024, Чацвер, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска абрынулася частка набярэжнай Свіслачы

21

Шматпакутная набярэжная ракі Свіслачы ўсё ж такі не вытрымала выпрабаванняў, якія выпалі на яе долю.

Умацаванні што і без таго хіліліся да вады, але ўпарта заставаліся цягам доўгіх гадоў без маштабнай рэканструкцыі, урэшце перасталі супраціўляцца законам фізікі. У самым цэнтры горада, у раёне Нямігі, адразу некалькі бетонных «парапетаў» амаль сышлі пад ваду, паведамляе Onliner.by.

Неабыякавыя гараджане ўжо даўно б'юць трывогу праз стан набярэжнай. Спачатку менчукі асцерагаліся, што ў адзін з дзён каменная агароджа ракі, размешчаная ўздоўж вуліцы Камуністычнай, можа не вытрымаць нагрузкі і абрынуцца на мінакоў. Але гэтая частка набярэжнай ўсё яшчэ трымаецца.

А вось у раёне Нямігі справы ідуць значна горш.

Нягледзячы на відавочную «прыкметнасць» праблемы, кіраўніцтва горада выпраўляць сітуацыю не спяшаецца - у бюджэце на гэта няма сродкаў. У «Менскзеленбудзе» растлумачылі, што набярэжную ракі кожны год даследуюць і па магчымасці робяць мінімальны рамонт. Але для таго каб правесці маштабныя работы, Мінгарвыканкам павінен уключыць аб'ект у праграму капітальнага рамонту і рэканструкцыі, падаць заяўку на выкананне работ, вылучыць сродкі. «Мінскзеленбуд» можа ўзяцца за рамонтныя работы, як толькі паступіць фінансаванне.

Праекціроўшчыкі, у сваю чаргу, ужо даўно падрыхтавалі ўсе дакументы для рэканструкцыі.

- Наша арганізацыя на заданне Мінгарвыканкама яшчэ некалькі гадоў таму выканала праект рэканструкцыі набярэжнай. Мы прапанавалі зрабіць раз і назаўжды - у граніце, улічваючы ўсе нагрузкі. Але, мабыць, сталічныя ўлады палічылі, што гэта за вялікія выдаткі, і да работ так і не прыступілі, - тлумачылі ў «Мінскпраекце».

Фота: Аркадзь Собалеў
Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках