2 траўня 2024, Чацвер, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саміт ЕЗ заўтра прыме пастанову аб санкцыях супраць Расеі

4
Саміт ЕЗ заўтра прыме пастанову аб санкцыях супраць Расеі

Пастанова аб мэтазгоднасці ўвядзення новых санкцый супраць РФ будзе прынятая на саміце ЕЗ 27 чэрвеня.

Пра гэта паведаміла ў чацвер канцлер ФРГ Ангела Меркель, піша «Інтэрфакс».

«Прагрэс у справе ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне цяпер не такі відавочны, як хацелася б», - заявіла яна на сустрэчы з кіраўніцтвам Еўрапейскай народнай партыі ў Бельгіі.

Канцлер адзначыла, што пастанова аб тым, наколькі далёка ЕЗ варта пайсці ў пытанні санкцый, будзе прымацца з улікам дакладу прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

Яна нагадвае, што на саміце ЕЗ у Брусэлі будзе падпісаная эканамічная частка пагаднення аб асацыяцыі Украіны з Еўразвязам, а прэзідэнт Украіны праінфармуе Раду ЕЗ аб сітуацыі ў ягонай краіне.

Пасля гэтага кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў 28 краін-удзельніц сустрэчы прымуць пастанову аб тым, ці варта ўвесці эканамічныя санкцыі супраць Расеі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках