2 траўня 2024, Чацвер, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БХД падала 100 заявак на пікеты супраць прапаганды алкаголю ў Беларусі

15
БХД падала 100 заявак на пікеты супраць прапаганды алкаголю ў Беларусі

Аргкамітэт у стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» імкнецца спыніць прапаганду ўжывання спіртнога ў краіне.

У рамках кампаніі «Абаронім нашых дзяцей ад алкагалізму» актывісты падалі больш чым у 40 гарадах блізу 100 заявак на пікеты ў падтрымку дэалкалізацыі насельніцтва Беларусі, паведамляе прэс-служба БХД.

Мэта кампаніі - прыняцце неадкладных мер ў спыненні знітоўвання беларускага насельніцтва. У яе рамках распрацаваны заканадаўчыя прапановы да ўладаў, якія ўлічваюць вопыт заходніх краін.

«Ва ўсім цывілізаваным свеце даўно забаранілі рэкламу алкаголю, а ў нас яна толькі павялічваецца насуперак афіцыйным заявам, - адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі. - Алкаголь прадаецца ў агульных залах, папулярызуецца пад выглядам пітной вады, пастаянна павялічваецца выпуск алкагольнай прадукцыі».

З ягоных слоў, БХД таксама выступае за тое, каб арганізацыям, якія дапамагаюць людзям, што сутыкнуліся з праблемай алкагалізму, падаваліся льготы пры арэндзе памяшканняў або памяшканні вылучаліся для іх бясплатна.

«Улады заяўляюць пра разуменне сітуацыі, але іх дзеянні супярэчаць заявам. Каб спыніць алкагалізацыю, неабходна перамагчы алкагольнае лобі, якое моцна звязана з рэгіянальнымі чыноўнікамі. Для гэтага і праводзіцца шырокая грамадская кампанія, мэта якой - прымусіць улады пайсці на спыненне алкагалізацыі насельніцтва», - падкрэсліў Рымашэўскі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках