29 красавiка 2024, панядзелак, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь ды Расея ладзяць вучэнні на мяжы з Кітаем

7
Беларусь ды Расея ладзяць вучэнні на мяжы з Кітаем

Вучэнні пройдуць на палігоне Тэлемба ў Бураціі.

Вайскоўцы 1-га зенітнага ракетнага палка Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Узброеных сіл Беларусі арганізуюць баявую страляніну, паведамляе "Беларуская вайсковая газета".

Полк возьме ўдзел у тактычных вучэннях, якія будуць праводзіцца на тэрыторыі Беларусі і Расеі. Першы этап вучэнняў пройдзе ў Беларусі ў пачатку жніўня і будзе доўжыцца ля тыдня. Ён уключыць у сябе перавод у вышэйшыя ступені баявой гатоўнасці, адпрацоўку маршу ў прызначаны раён, вядзенне вучэбна-баявых дзеянняў у адпаведнасці з прызначэннем. Другі этап - перадыслакацыя на палігон Целямба, размешчаны ў Забайкаллі. Частка сіл і сродкаў прыбудзе туды чыгункай, асноўны ж склад палка - двума паветранымі эшалонамі. Трэці этап - баявая страляніна. Чацвёрты - вяртанне падраздзяленняў палка ў месцы сталай дыслакацыі.

Усяго з беларускага боку ў тактычных вучэннях возьмуць удзел ля 150 вайскоўцаў, у тым ліку кіраўніцтва вучэнняў. Акрамя вайскоўцаў каманднага пункта і двух зенітных ракетных дывізіёнаў 1-га зенітнага ракетнага палка, гэтыя афіцэры і асабісты склад 115-га ЗРП і некаторых іншых вайсковых частак.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках