29 красавiка 2024, панядзелак, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захараў узначаліць зборную Беларусі ў хакеі

20
Захараў узначаліць зборную Беларусі ў хакеі

Галоўным трэнерам зборнай Беларусі стане Міхаіл Захараў.

Чакаецца, што ФХБ абвесціць пра гэта першымі датамі ліпеня, піша sportbox.ru.

Захараў зменіць на гэтай пасадзе канадскага настаўніка Глена Хэнлана. Гэта будзе ўжо трэцяя ягоная спроба – дагэтуль ён узначальваў нацыянальную каманду ў 2003-2005 і ў 2009-2010 гадах.

Да нядаўняга часу 52-гадовы спецыяліст працаваў галоўным трэнерам менскага «Юнацтва».

Нагадаем, што акрамя Міхаіла Захарава ў якасці кандыдатаў на гэтую пасаду называліся прозвішчы Уладзіміра Крыкунова, Эдуарда Занкаўца і Алега Мікульчыка.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках