29 красавiка 2024, панядзелак, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: бранявік прыпаркавалі на пешаходным пераходзе

8

Менчукі скардзяцца на нязручнасці ў сувязі з рэпетыцыяй парада.

Да шмат якіх парушэнняў з боку ўладальнікаў аўтамабіляў ужо звыклі, хоць гэта і не самая лепшая тэндэнцыя. Нагадаць, як з боку выглядае парушэнне правілаў паркоўкі, дапаможа гіпербалічны выпадак, які меў месца ўчора на праспекце Машэрава. Там шматтонны бранявік спыніўся на выездзе з прылеглай тэрыторыі, цалкам перацяўшы пры гэтым праход для пешаходаў.

"Відаць, нейкая звышдакладныя стратэгічна вывераная пазіцыя, - пракаментаваў здымак карыстальнік форуму onliner.by hater. - Ні метра далей, ні метра бліжэй. Дакладна пасярэдзіне».

Фота: hater, onliner.by

Нагадаем, напярэдадні першай рэпетыцыі ў ДАІ прасілі не паркавацца па абодва бакі праспекта Машэрава. Заўтра пройдзе яшчэ адная рэпетыцыя параду.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках