29 красавiка 2024, панядзелак, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь не плануе вяртацца да зімовага часу

6
Беларусь не плануе вяртацца да зімовага часу

На наступным тыдні Дзярждума Расеі плануе прыняць закон аб пераходзе на зімовы час.

Як паведамілі карэспандэнту агенцтва «Минск-Новости» ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, у нашай краіне гэтае пытанне пакуль нават не ўздымалася.

- У кожным выпадку казаць пра гэта можна будзе толькі пасля прыняцця адпаведнай пастановы, пасля чаго камітэт забяспечыць усё патрэбнае з тэхнічнага пункту гледжання. Аднак з боку грамадзян незадавальнення гэтым рэжым часу не паступала, - адзначыла прэс-сакратарка Дзяржстандарту Тамара Бардукевіч.

Нагадаем, зімовы час у Расеі быў скасаваны летам 2011 года, а следам за суседкай ад пераводу стрэлак адмовіліся і ў Беларусі. Тады айчынныя спецыялісты асноўнай прычынай скасавання пераводу гадзіннікаў называлі патрэбу ўзгодненага вылічэння часу з дзяржавамі - удзельнікамі Мытнага саюза.

Закон у Расеі ў выпадку прыняцця ўвойдзе ў дзеянне 26 кастрычніка а 2.00 - у той час, калі там традыцыйна пераводзілі стрэлкі.

Пераход на зімовы і летні час у Расеі быў скасаваны з ініцыятывы прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева, тады гэтую меру падтрымлівалі 73% расейцаў. Цяпер у краіне-суседцы дзейнічае стала летні час, які апераджае астранамічны на дзве гадзіны, але меркаванне грамадзян змянілася - і ў канцы 2013 года скасаванне пераводу стрэлак падтрымлівалі толькі 32% расейцаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках