29 красавiка 2024, панядзелак, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цунамі накрыла пляж у Адэсе (Відэа)

15

Хваля невядомага паходжання вышынёй амаль 3 м накрыла адзін з пляжаў у Адэсе.

Пра гэта паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» памочніца начальніка Галоўнага ўпраўлення Дзяржслужбы па надзвычайных сітуацыях у Адэскай вобласці Майя Грынько.

Яна распавяла, што паводле звестак відавочцаў блізу 12.50 на пляжы ў «Чарнаморцы» ўзнікла хваля, якая абрынулася на пляж. Водгалас хвалі сышоў у бок Ілічоўска Адэскай вобласці, але да пляжаў горада пакуль не дайшоў.

На Адэскім форуме відавочцы паведамляюць, што пацярпелыя ўсё ж такі ёсць: «накрыла ўвесь пляж, ёсць пацярпелыя, у асноўным дзеці. Вельмі шмат раскіданых рэчаў па пляжы, многія рэчы сплылі разам з хваляй, паламаныя шэзлонгі, шкода для пляжу вельмі вялікая», - напісаў адзін з відавочцаў.

Майя Грынько, сказала што пацярпелі ад цунамі шэсць чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей.

З яе слоў, цяпер усіх пацярпелых вязуць у абласную бальніцу, паводле звестак медыкаў, у іх нязначныя пашкоджанні.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках