29 красавiка 2024, панядзелак, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскай праваабаронцы забаранілі ўезд у Беларусь

7
Украінскай праваабаронцы забаранілі ўезд у Беларусь

Былой прадстаўніцы USAID па Беларусі Анастасіі Леухінай адмовілі ва ўездзе на тэрыторыю Беларусі.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведамляе каардынатар моладзевай сеткі Прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Андрэй Стрыжак.

«Украінцы Анастасіі Леухінай, былой прадстаўніцы USAID па Беларусі, сёння на памежным пераходзе «Весялоўка» адмовілі ва ўездзе на тэрыторыю нашай краіны. Разам з гісторыяй аб забароне ўезду на тэрыторыю Мытнага Саюза для ўкраінскай праваабаронцы Марыі Ясяноўскай гэта ўжо другі выпадак за апошні час», - напісаў ён.

USAID - гэта незалежнае агенцтва федэральнага ўрада ЗША. Мэтай працы агенцтва з'яўляецца прапаганда дэмакратыі і прынцыпаў свабоднага рынку, а таксама падвышэнне ўзроўню жыцця грамадзян краін, якія развіваюцца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках