29 красавiка 2024, панядзелак, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Татарстанцы хочуць замяніць прэзідэнта на «бабая»

19
Татарстанцы хочуць замяніць прэзідэнта на «бабая»

У Татарстане разважаюць, як перайменаваць пасаду кіраўніка рэспублікі.

Рэспубліка застаецца апошнім суб'ектам РФ, кіраўнік якога гэтага часу называецца прэзідэнтам. Пасля парламенцкіх выбараў у верасні рэспубліканскі Дзяржсавет мае намер прыбраць слова «прэзідэнт» з канстытуцыі рэспублікі Татарстан, але якім словам яго замяніць, да гэтага часу не вырашылі, піша газета "Коммерсант".

Рабочая група Дзяржсавета, якая займаецца падрыхтоўкай паправак у Канстытуцыю рэспублікі, падрыхтуе некалькі «альтэрнатыўных прапаноў" у пытанні перайменавання пасады прэзідэнта Татарстана, але «нейкага напрацаванага аднаго варыянту» пакуль няма, паведаміў выданню старшыня камітэта па законнасці і правапарадку Шакіра Ягудзін.

Ён не выключыў, што гэта пытанне трэба вынесці на рэгіянальны рэферэндум. Дэпутат спаслаўся на артыкул 123 Канстытуцыі Татарстана, якая забараняе змяняць статутныя палажэнні асноўнага закона рэспублікі без рэферэндуму. Зрэшты, найменне кіраўніка рэспублікі ў гэтых палажэннях не згадваецца, адзначаецца ў артыкуле.

Але самі татарстанцы ўжо ўключыліся ў пошук новай назвы для свайго кіраўніка і дасылаюць у Дзяржсавет лісты са сваімі прапановамі, у прыватнасці, пішуць «давайце назавем «бабай Татарстана», распавёў Ягудзін.«Бабай» у перакладзе з татарскага азначае «дзед», «дзядуля».

«А калі будзе жанчына-прэзідэнт, то «Эбі» («бабка», «бабуля» па-татарску)?» - якпяць з гэтай нагоды блогеры.

Са словам «бабай» у рускіх могуць паўстаць іншыя асацыяцыі - гэтым загадкавым персанажам часцяком палохаюць непаслухмяных дзяцей: «Вось прыйдзе бабай і пацягне цябе».

На пачатку гэтага года былі перайменаваны прэзідэнты Якуціі і Башкірыі, прычым у апошняй выбраная назва азначае не толькі «кіраўнік», але і «дзіцячы капюшон».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках