29 красавiка 2024, панядзелак, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кацярына Садоўская: Лукашэнка пабаіцца публічнага працэсу

41
Кацярына Садоўская: Лукашэнка пабаіцца публічнага працэсу

Праваабаронца, якую абвінавачваюць у абразе дыктатара, мяркуе, што яе справа не дойдзе да суда.

Супраць былой палітычнай зняволенай Кацярыны Садоўскай завялі крымінальную справу. Яна распачатая паводле артыкула аб абразе Лукашэнкі. Кацярыне Садоўскай пагражае да 3 гадоў турмы. 26 чэрвеня праваабаронцу выклікалі ў Савецкі раённы аддзел Следчага камітэта і паведамілі пра распачынанне справы. Нагодай стаў зроблены ёю запіс у кнізе заўваг Савецкага раённага суда, паведамляе «Радыё Свабода». «Да якога часу будуць выконваць злачынныя загады псіхічна хворага грамадзяніна Лукашэнкі?» - Напісала Кацярына Садоўская, адбыўшы паўдня ў судзе, калі напярэдадні чэмпіянату ў хакеі ў Менску прэвентыўна судзілі грамадскіх актывістаў.

«Мы чакалі амаль да абеду. Не толькі я звярталася за звесткамі, але і сваякі, журналісты, але нічога не паведамлялі. І толькі калі я напісала заўвагу ў кнігу скаргаў, нам вывесілі спіс, які суддзя і ў якім кабінеце каго будзе судзіць», - сказала яна.

У 2006 годзе Кацярыну Садоўскую ўжо асудзілі за абразу Лукашэнкі і прысудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі. Амаль год праваабаронца адбыла ў следчым ізалятары, псіхіятрычнай лячэбніцы і ў гомельскай жаночай калоніі і вызвалілася датэрмінова. Праваабаронца згадала, што і пасля адбыцця першага пакарання ёй даводзілася рабіць запісы ў кнізе заўваг судоў і дзяржаўных устаноў. Аднойчы наладзілі праверку, але следчыя спаслаліся на «неразборлівасць» почырку і справу закрылі. «А тут мышы выслужваюцца перад сваім начальствам», - каментуе Кацярына Садоўская распачынанне справы ў Савецкім раённым аддзеле Следчага камітэта.

Праваабаронца усё ж мяркуе, што да суда справа не дойдзе - «Бо тады прыйдзецца агучваць усе дакументы пра псіхічны стан спадара Лукашэнкі, а яны гэтага не хочуць», - кажа Садоўскі.

«Думаю, Лукашэнка пабаіцца публічнага працэсу. Бо на ім будуць зачытаны ўсе заключэнні лекараў, прагледжаны фільм «Хросны бацька», так як усё гэта я запатрабую далучыць да матэрыялаў справы. Калі не захоча такой агалоскі, то справу закрыюць, як закрывалі раней. У мяне такое не ўпершыню - і ў Першамайскім раёне, і ў Фрунзенскім».

З 1988 года Кацярына Садоўская, былая работніца радыятарнага завода, займаецца грамадскай і праваабарончай дзейнасцю. Сваю цяперашнюю актыўнасць Садоўская тлумачыць так:

«Я выклікала агонь, як кажуць, на сябе. Бо ў нас у Беларусі, на жаль, няма мужчын, якія могуць выклікаць агонь на сябе».

Фота: RFE/RL

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках