29 красавiка 2024, панядзелак, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Непрызнаная Паўднёвая Асеція прызнала непрызнаную ДНР

26
Непрызнаная Паўднёвая Асеція прызнала непрызнаную ДНР

Прэзідэнт непрызнанай рэспублікі Паўднёвая Асеція Леанід Тыбілаў падпісаў у пятніцу ўказ аб прызнанні суверэнітэту самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі.

«Улічваючы волевыяўленне народа і зварот вярхоўнай рады Данецкай народнай рэспублікі да прэзідэнта Паўднёвай Асеціі аб прызнанні суверэнітэту ДНР, падтрыманы парламентам рэспублікі Паўднёвая Асеція, пастанаўляю прызнаць ДНР ў якасці суверэннай незалежнай дзяржавы», - гаворыцца ва ўказе, тэкст якога мае «Інтэрфакс».

Тыбілаў даручыў МЗС правесці перамовы аб усталяванні дыпламатычных адносінаў з ДНР.

Раней рада бяспекі Паўднёвай Асеціі на пасяджэнні рэкамендаваў Тыбілаву прызнаць суверэнітэт ДНР.

На мінулым тыдні Паўднёвая Асеція прызнала незалежнасць самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках