29 красавiка 2024, панядзелак, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі знайшлі двайніка «доктара Хаўса»

10
У Расеі знайшлі двайніка «доктара Хаўса»

49-гадовы Аляксей Ковэн з Самары як дзве кроплі вады падобны на ангельскага атора Х'ю Лоры і ягонага героя, безразважнага ўрача-дыягноста доктара Хаўса.

Высокі рост, вечнае шчацінне, праніклівыя блакітныя вочы. Для поўнага падабенства з героем серыяла яму не хапае, мабыць, толькі кія. Жыхар Самары ніколі не быў прыхільнікам папулярнага серыяла «Доктар Хаўс». Кажа, нічога асабістага, проста на мыльныя оперы не хапае часу. З васьмі сезонаў бачыў усяго адну серыю, і то ўжо пасля таго, як даведаўся пра тое, што ў ім здымаецца ягоны двайнік, піша «Суразмоўца».

- Пра гэта мне распавёў калега тры гады таму, - кажа нам Аляксей. - Ён прыхільнік серыяла, і яму захацелася падзяліцца сваім адкрыццём з іншымі. Сфатаграфаваў мяне і размясціў здымкі ў інтэрнэце.

Пасля гэтага да Аляксея на вуліцах сталі падыходзіць незнаёмыя людзі - просяць з ім сфатаграфавацца і даць аўтограф, ціснуць руку. Усе разумеюць, што перад імі ніякі не Х'ю Лоры, некаторыя нават ведаюць яго сапраўднае імя, але ўсё роўна ім прыемна.

- Я нікому не адмаўляю, - распавядае Аляксей. - Нядаўна выйшаў з офіса папаліць, а міма ідуць дзве школьніцы - клас трэці-чацвёрты. Адна спынілася і папрасіла дазволу, маўляў, можна вас на камеру ў планшэтніку зняць? Я ёй: «Чаго ж не?» Разумею людзей, гэта нармальнае жаданне.

Дзеці да самарскага «доктара Хаўса» наогул неабыякавыя, таму часам яго запрашаюць на святы для школьнікаў. Два гады таму папулярнасць прывяла Аляксея ў Маскву - сябры Максіма Аверына вырашылі разыграць актора і сказалі, што падчас здымак навагодняй праграмы з ім на пляцоўцы будзе працаваць сам Х'ю Лоры. Аверын павёўся і двайніка ў Аляксею не прызнаў. Самарац не хавае, што падабенства яго з сусветнай знакамітасцю для яго хутчэй плюс, чым мінус.

- Аднойчы ў Растоўскай вобласці я моцна перавысіў хуткасць на дарозе, - распавядае Аляксей. - Мяне спыніў інспектар ДПС і кажа: «Нешта мне твар ваша вельмі знаёма. Ці ўжо не па арыенціроўкам?» Я адкрыў у мабільніку інтэрнэт і паказаў яму. Ён быў у захапленні, папрасіў для сваіх дзяцей аўтограф і адпусціў.

У адрозненне ад доктара Хаўса, Аляксей Ковэн не адчувае нянавісці да жанчын і з асабістым жыццём у яго ўсё ў парадку - ёсць жонка і трое дарослых дзяцей. Дарэчы, як і ў Х'ю Лоры, які ўжо 22 гады жанаты на былой тэатральнай адміністратарцы і тройчы бацька.

Аляксей шмат гадоў зарабляе рамонтам кампутараў і аргтэхнікі. Справу сваю любіць і кідаць не збіраецца. Зрэшты, так было не заўсёды. У маладосці Самарскі двайнік Х'ю Лоры змяніў не адну прафесію, перш чым знайшоў сваю сцежку.

- Я два гады правучыўся ў медыцынскім інстытуце, - раскрывае ён таямніцу. - Хацеў стаць педыятрам і, думаю, стаў бы, нават вельмі нядрэнным, але быў адлічаны за амаральныя паводзіны. У тыя часы парадкі былі не такія, як цяпер.

Рэктар інстытута застукаў «доктара Хаўса» з дзяўчынай у камеры-музеі, можна сказаць, ў святым месцы, дзе калісьці сядзеў знакаміты камуніст Валяр'ян Куйбышаў. Увогуле, калі б не гэта прыгода, можа, капаўся б Аляксей не ў жалезках, а ў органах. Так што ў сваю сувязь з брытанскім акторам і ягоным харызматычным героем Ковэн верыць.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках