4 траўня 2024, Субота, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падатковая хоча ведаць, колькі валюты купілі беларусы

49
Падатковая хоча ведаць, колькі валюты купілі беларусы

Адпаведная папраўка можа ўвайсці ў дзеянне 1 студзеня 2015 года.

Для гэтага прапанова чыноўнікаў павінна прайсці ўзгадненне з усімі зацікаўленымі органамі (у прыватнасці, з Нацбанкам і Мінфінам), а потым законапраект павінны будуць ухваліць «дэпутаты», піша «Камсамольская праўда ў Беларусі».

«Паводле тых звестках, якія нам падаюць праваахоўныя органы, не адзінкавыя выпадкі, калі нашы грамадзяне, якія атрымліваюць невялікія даходы або не атрымліваюць іх зусім, набываюць замежную валюту на дзесяткі тысяч, або і на мільёны даляраў. Таму ў падатковых органаў узнікае пытанне, з якіх сродкаў гэтыя людзі набываюць такія сумы валюты. Гэта відавочна скрытыя даходы, а падаткі павінны плаціць усе», - тлумачыць неабходнасць такіх зменаў Міхаіл Расолька, начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства падаткаў і збораў.

Як менавіта можа працаваць сістэма, пакуль яшчэ невядома. Верагодней за ўсё, падатковая папросіць Нацбанк адкрыць доступ да базы дадзеных набыцця валюты (бо ўжо амаль тры гады абмяняць беларускія рублі на даляры можна толькі з пашпартам, і ўсе дадзеныя непазбежна трапляюць у базу). Да яе спецыялісты змогуць звяртацца ў любы момант. Але ці не парушае такое новаўвядзенне банкаўскую таямніцу? Бо паводле закона аб падрабязнасцях узаемаадносін банкаў і іх кліентаў не павінен ведаць ніхто, акрамя іх саміх.

«Паняцце банкаўскай таямніцы цяпер і так з'яўляецца вельмі ўмоўным. Напраўду, доступ да звестак, якія складаюць банкаўскую таямніцу, маюць шматлікія дзяржорганы. Гэта датычыцца, напрыклад, судовых або следчых органаў. Галоўнае, каб іх запыт быў аформлены ў адпаведнасці з усімі патрабаваннямі заканадаўства - тлумачыць топ-менеджэр аднаго з беларускіх банкаў. - Пры гэтым трэба разумець, што з увядзеннем са студзеня гэтага года змяненняў у Падатковы кодэкс падатковыя органы ўжо маюць права атрымліваць у банках звесткі пра крэдыты і ўклады грамадзян, калі яны ўказваюцца імі ў якасці крыніц сродкаў для ўгодаў. Таму калі доступ падатковых органаў да банкаўскай таямніцы грамадзян пашырыцца, ніякіх істотных змен не адбудзецца».

Дарэчы, некаторыя беларусы сапраўды купляюць дзіўныя сумы валюты. Напрыклад, гэтай зімой праваахоўныя органы зацікавіліся пенсіянерам і студэнтам, якія за даволі невялікі прамежак часу намянялі рублёў на 5 і 2 мільёны даляраў адпаведна. Але праверкі ў дачыненні да іх пакуль яшчэ не скончыліся.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках