3 траўня 2024, Пятніца, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі беларусы будуць плаціць за «камуналку»?

28
Колькі беларусы будуць плаціць за «камуналку»?

Беларусаў хутка чакаюць новыя тарыфы на «камуналку».

На думку Міністэрства фінансаў, з мэтай ліквідацыі перакрыжаванага субсідзавання варта ўстанавіць на ўзроўні, які забяспечвае поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў: з 1 студзеня 2015 года - тарыфы на паслугі па зборы, вывазу і абясшкоджванні цвёрдых камунальных адходаў, а таксама па карыстанню ліфтам; з 1 студзеня 2016 года - тарыфы на паслугі па водазабеспячэнню, водаадвядзенню (каналізацыі), гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе «Финансы, учет, аудит».

- Гэта проста працоўны момант з пасяджэння міжведамаснай камісіі, - растлумачылі «Комсомольской правде в Беларуси» у прэс-службе Мінфіна. - На такіх пасяджэннях адбываецца абмен думкамі, і некаторыя з іх выкладзеныя ў дадзеным артыкуле. Павелічэнне тарыфаў - гэта проста наша прапанова, якая ў выніку можа быць як прынятая, так і адхіленая.

Тым не менш газета вырашыла падлічыць, на колькі можа падаражэць камуналка для беларусаў, калі прапанову ведамства ўсё ж такі ўхваляць. Нагадаем, з пачатку гэтага года некаторыя максімальныя тарыфы ўстанаўліваюць выканкамы, таму кошт адной і той жа паслугі можа адрознівацца ў розных рэгіёнах. Дарэчы, за вываз і перапрацоўку смецця мы плацім па поўных тарыфах ужо цяпер. Зноў жа, у розных абласцях кошт адрозніваецца: напрыклад, у Менску за смецце трэба плаціць 39 702 рубля за кубаметр, а ў Брэсце - 55 070 рублёў.

Дарэчы, тарыфы на камуналку індэксуюць чатыры разы на год у залежнасці ад таго, павялічылася сярэдняя зарплата ў краіне за папярэдні квартал ці не. У чарговы раз тарыфы павінны былі пералічыць 1 чэрвеня. Аднак у першым квартале нашы зарплаты зменшыліся прыблізна на 63 тысячы, а значыць, тарыфы застаюцца ранейшымі як мінімум да 1 верасня.

ЛІЧЫЛКА «КП»

Сколько стоит пользование лифтом сейчас

И сколько может стоить с 1 января 2015 года

Минск

2392 рубля

13 100 рублей

Брестская область

2392 рубля

12 300 рублей

Витебская область

2392 рубля

14 050 рублей

Гомельская область

2392 рубля

13 750 рублей

Гродненская область

2392 рубля

15 150 рублей

Минская область

2392 рубля

19 000 рублей

Могилевская область

2392 рубля

10 750 рублей

РАЗАМ: менш за ўсё жыроўка пацяжэе ў Магілёўскай вобласці (прыкладна на 8,4 тысячы рублёў), больш за ўсё - у Менскай (прыкладна на 16,6 тысячы).

ЛІЧЫЛКА « КП»

Сколько стоит вода и канализация сейчас*

И сколько может стоить с 1 января 2015 года

Минск

98 460 рублей

162 000 рублей

Брестская область

115 700 рублей

195 300 рублей

Витебская область

132 020 рублей

226 800 рублей

Гомельская область

132 020 рублей

226 800 рублей

Гродненская область

125 490 рублей

214 200 рублей

Минская область

124 090 рублей

211 500 рублей

Могилевская область

112 900 рублей

189 900 рублей

З разліку на сям'ю з двух чалавек, якія выдаткавалі за травень 18 кубаметраў вады.

РАЗАМ: танней за ўсё поўны кошт вады абыйдзецца жыхарам Магілёўскай вобласці (жыроўка падаражэе на 77 тысяч), а даражэй за ўсё - жыхарам Віцебскай і Гомельскай абласцей (прыкладна на 94,8 тысячы рублёў).

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках